У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
![]() |
120 гадоў з дня нараджэння Афанасія Зіноўевіча Каравацкага (02.02.1902, в. Карнілаўка Мсціслаўскі павет – 03.03.1980), ваеннага лётчыка. Генерал-лейтэнант авіяцыі (1946) |
![]() |
130 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сцяпанавіча Кучынскага (04.02.1892, в. Выдранка Чэрыкаўскі павет – 28.10.1937), вучонага. Дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР |
![]() |
120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Кнігі (10.02.1902, в. Коўбча Клічаўскі раён – 20.12.1970), вучонага ў галіне оталарынгалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1955), прафесар (1958) |
![]() |
90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Пятровіча Ігнаценкі (10.02.1932, в. Студзянец Клімавіцкі раён – 24.05.1998), гісторыка. Доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1980) |
![]() |
70 гадоў з дня нараджэння Людмілы Фёдараўны Паўлікавай (Хейдаравай) (11.02.1952, п. Ялізава Асіповіцкі раён), паэтэсы. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1985) |
![]() |
90 гадоў з дня нараджэння Iвана Якаўлевіча Яшкіна (12.02.1932, в. Шаламы Слаўгарадскі раён – 23.10.2016), мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1970) |
![]() |
110 гадоў з дня нараджэння Антона Маркавіча Гарбацэвіча (13.02.1912, в. Залессе Асіповіцкі раён – 1981), Героя Сацыялістычнай Працы (1966) |
![]() |
220 гадоў з дня нараджэння Фёдара Спірыдонавіча Шымкевіча (15.02.1802, г. Магілёў – 15.04.1843), мовазнаўца |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Генадзя Іосіфавіча Вялічкі (15.02.1922, в. Лутна Шклоўскі раён – 21.10.1999), Героя Савецкага Саюза (1943) |
![]() |
150 гадоў з дня нараджэння Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі (17.02.1872, сядзіба Крынкі Бялыніцкі раён – 18.06.1957), жывапісца-пейзажыста. Народны мастак РСФСР (1947) |
![]() |
110 гадоў з дня нараджэння Кіма Лазаравіча Грыневіча (18.02.1912, в. Шасцёраўка Клімавіцкі павет – 03.03.1941), паэта |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Данілавіча Браценнікава (18.02.1922, г. Магілёў – 06.07.2001), скрыпача. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1975), прафесар (1981) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Яўгенавіча Цікоцкага (20.02.1922, г. Бабруйск – 24.03.2012), мовазнаўца, журналіста. Доктар філалагічных навук (1972). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1996). Член саюза журналістаў |
![]() |
70 гадоў з дня нараджэння Віктара Арцёмавіча Каўшыркі (20.02.1952, в. Стаялава Клічаўскі раён), мастака. Член Беларускага саюза мастакоў (1996) |
![]() |
120 гадоў з дня нараджэння Рыгора Аляксандравіча Худалеева (22.02.1902, в. Ізабеліна Кіраўскі раён – 04.08.1964), Героя Савецкага Саюза (1944) |
![]() |
80 гадоў з дня нараджэнння Анатоля Уладзіміравіча Багдановіча (23.02.1942, в. Сталяры Асіповіцкі раён), вучонага ў галіне рэгіянальнай эканомікі. Кандыдат эканамічных навук (1971) |
![]() |
60 гадоў з дня нараджэння Надзеі Мікалаеўны Драбышэўскай (24.02.1962, в. Новы Юзін Кіраўскі раён), пісьменніцы, журналіста |
![]() |
110 гадоў з дня нараджэння Івана Рыгоравіча Цішчанкі (25.02.1912, в. Улукі Слаўгарадскі раён – 09.08.1987), вучонага ў галіне хіміі. Доктар хімічных навук (1967), прафесар (1968). Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1974) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Пятра Сцяпанавіча Дроніна (27.02.1922, в. Хадэчын Клічаўскі раён – 02.07.1942), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Контр-адмірал Чырвонасцяжнага Паўночнага флота (1970). Віцэ-адмірал (2000) |