2022
2024
2025

СТУДЗЕНЬ 2022

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

90 гадоў з дня выхаду першага нумара слаўгарадскай раённай газеты "Прысожскі край" (01.01.1932)
   
40 гадоў з дня выхаду першага нумара бабруйскай раённай газеты "Трыбуна працы" (01.01.1982)
   
100 гадоў з дня нараджэння Iвана Васільевіча Icaeнкі (01.01.1922, в. Прудок Слаўгарадскі раён – ?), Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
   
80 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Фёдаравіча Kaпыціна (01.01.1942, в. Трылесіна Дрыбінскі раён – 24.09.2002), археолага
   
70 гадоў з дня нараджэння Iвана Iванавіча Пірожніка (02.01.1952, х. Міжрэчча Клічаўскі раён), доктара прыродазнаўчых навук (1993). Доктар геаграфічных навук (1996), прафесар (1997)
   
110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Фёдаравіча Рабчэўскага (03.01.1912, в. Балешын Клімавіцкі раён – 31.03.1979), Героя Савецкага Саюза (1943)
   
70 гадоў з дня нараджэння Васіля Iванавіча Рагаўцова (04.01.1952, в. Стрэшын Жлобінскі раён Гомельская вобласць), мовазнаўца, паэта. Доктар філалагічных навук. Кандыдат філалагічных навук (1979), прафесар (1993), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1996). З 1978 г. працаваў ў Магілёўскім педуніверсітэце імя А.А. Куляшова. З 1983–2011 гг. загадчык кафедры беларускай мовы
   
110 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Парфёнавіча Маргунскага (06.01.1912, г. Чавусы – 06.12.1978), доктара юрыдычных навук (1970). Член-карэспандэнт АН БССР (1953), прафесар (1972)
   
100 гадоў з дня нараджэння Яфіма Львовіча Miнкінa (06.01.1922, г. Магілёў – 04.10.2011), поўнага кавалера ордэна Славы. Доктар геолага-мінералагічных навук (1968)
   
100 гадоў з дня нараджэння Цярэнція Яфрэмавіча Сычкова (06.01.1922, в. Хутар Быхаўскі раён – 21.12.2000), Героя Савецкага Саюза (1944)
   
80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Уладзіміравіча Кірэева (06.01.1942, в. Сушчаўская Слабодка Чавускі раён), жывапісца
   
70 гадоў з дня нараджэння Юрыя Пятровіча Астроўскага (06.01.1952, в. Мхінічы Краснапольскі раён), вучонага-кардыяхірурга. Доктар медыцынскіх навук (1996). Прафесар (2000). Акадэмік НАН Беларусі (2014)
   
110 гадоў з дня нараджэння Ганны Якаўлеўны Цэдрык (07.01.1912, в. Брасневічы Бялыніцкага раёна – 1983), Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
   
110 гадоў з дня нараджэння Iвана Iгнатавіча Якубоўскага (07.01.1912, в. Зайцава Горацкі раён – 30.11.1976), двойчы Героя Савецкага Саюза (10.01.1944, 23.09.1944)
   
90 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Ламачэнкі (07.01.1932, в. Церахоўка Слаўгарадскі раён – ?), урача. Доктар медыцынскіх навук. Член Міжнароднага каардынацыйнага камітэта "Урачы – супраць насілля і вайны" (з 1993 г.)
   
60 гадоў з дня нараджэння Юрыя Альфрэдавіча Дарашкевіча (11.01.1962, г. Асіповічы), жывапісца
   
100 гадоў з дня нараджэння Соф'і Ёселеўны Гінзбург (13.01.1922, Мсціслаўскі павет – 25.08.1994), вучоны ў галіне нейрафізіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1972)
   
110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Яўсеевіча Камарова (14.01.1912, в. Пацава Слабада Кіраўскі раён – ?), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Палкоўнік у адстаўцы
   
110 гадоў з дня нараджэння Ніны Рыгораўны Фядзяевай (14.01.1912, г. Санкт-Пецярбург – 06.12.1990), актрысы. Заслужаная артыстка Карэльскай АССР (1948) і БССР (1967). У 1957–1976 гг. працавала ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры
   
110 гадоў з дня нараджэння Iвана Адамавіча Лапянкова (15.01.1912, в. Яськаўшчына Дрыбінскі раён – 15.12.1972), Героя Савецкага Саюза (1944)
   
100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Міхайлавіча Федарэнкі (23.01.1922, в. Рагозіна Аршанскі раён – 01.09.2000), жывапісца. У 1938–1941 гг. вучыўся ў Магілёве ў гарадской студыі выяўленчага мастацтва.
   
90 гадоў з дня нараджэння Геральда Баляслававіча Асвяцінскага (23.01.1932, р. п. Ялізава Асіповіцкага раёна – 12.05.2006), тэатральнага дзеяча
   
150 гадоў з дня нараджэння Мікалая Кірылавіча Малюшыцкага (26.01.1872, г. Бялынічы – 28.08.1929), вучонага ў галіне тэхналогіі металаў. Прафесар (1920)
   
130 гадоў з дня нараджэння Стратоніка Ільіча Жбанкова (26.01.1892, в. Канічы Касцюковіцкі раён – 10.02.1968), удзельніка ўстанаўлення Савецкай улады
   
100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сямёнавіча Каралёва (27.01.1922, в. Новыя Сліжы Шклоўскі раён – 13.10.1997), Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
   
120 гадоў з дня нараджэння Антона Пятровіча Нядвецкага (30.01.1902, в. Улукі Слаўгарадскі раён – 18.01.1992), геолага
   
120 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Фёдаравіча Шутава (30.01.1902, в. Дварэц Глускі раён – 17.04.1961), двойчы Героя Савецкага Саюза (1944)
   

 

СТУДЗЕНЬ