Аркадзь Дзянісавіч Рудак, генерал-маёр (1966), дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1980).
Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б) (1948).
1933 – у Чырвонай Арміі: курсант палкавой школы, камандзір аддзялення, загадчык зброева-тэхнічным аддзелам, адказны сакратар УЛКСМ у 81-м стралковым палку 27-й стралковай дывізіі.
1937 – дэмабілізаваны.
1938 – першы сакратар Віцебскага гаркама, Гомельскага абкама ЛКСМ Беларусі.
У Вялікую Айчынную вайну – першы сакратар Гомельскага падпольнага абкама ЛКСМБ і памочнік камандзіра партызанскага злучэння атрадаў і брыгад Гомельскай вобласці.
1944 – загадчык арганізацыйна-інструктарскім аддзелам, загадчык аддзелам партыйных, прафсаюзных і камсамольскіх органаў Гомельскага абкама КП(б) Беларусі.
1949 – намеснік загадчыка аддзела партыйных, прафсаюзных і камсамольскіх органаў.
1952-1957 гг. – загадчык адміністрацыйным аддзелам – аддзелам адміністрацыйных органов ЦК КП(б) Беларусі.
1957 – першы сакратар Мінскага гаркама КПБ, кіраўнік справамі Савета Міністраў Беларускай ССР.
1960-1971 гг. – намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў Беларускай ССР.
1971 – у адстаўцы.
Аўтар кнігі мемуараў "Экзамен на зрелость" (1981). Прымаў удзел у падрыхтоўцы выдання кніг "Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны" (т. 2, 1984), "Герои подполья" (Вып. 2, 1970).
Узнагароджаны: ордэнам Чырвонага сцяга (1943), ордэнамі Чырвонай Зоркі (1942, 1943), ордэнам Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Леніна, медалямі.