Арон Рафаілавіч Шыфрын, вучоны-медык (дэрматавенеролаг). Доктар медыцынскіх навук (1959), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

1915 – разам з бацькамі пераехаў у Томск (Расія).

Скончыў медыцынскі факультэт Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1925).

Працаваў урачом дэрматавенеролагам у Томску, Навасібірску, Анжэра-Суджанску.

1936 – навуковы супрацоўнік Варонежскага медыцынскага інстытута.

1941 г., ліпень – прызваны ў Чырвоную Армію, ваяваў на Варонежскім і Сталінградскім франтах, быў начальнікам санітарнага цягніка, начальнікам шпіталя, намеснікам начальніка па медыцынскай частцы.

1944-1960 гг. – працаваў у Яраслаўскім медыцынскім інстытуце: асістэнт, дацэнт (з 1946), загадчык кафедры скураных і венералагічных захворванняў (з 1953).

1961-1971 гг. – працаваў загадчыкам кафедры ў Станіслаўскім медыцынскім інстытуце (г. Івана-Франкоўск, Украіна).

Аўтар 40 навуковых прац.

Узнагароджаны: ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Айчыннай вайны І ступені (1985).