Міхаіл Іванавіч Кучынскі, гвардыі капитан, Герой Савецкага Саюза (1945).
Вучыўся ў Магілёўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце, скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў (1934), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1947).
Працаваў на заводзе штучнага валакна.
1932 – у Чырвонай Арміі.
1943 – ваяваў на Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у Арлоўскай наступальнай аперацыі, вызваленні Украіны, Беларусі (у тым ліку Бабруйска, Асіповіч), прымаў удзел у Варшаўска-Познанскай, Усходне-Памеранскай, Берлінскай стратэгічных наступальных аперацыях.
1943 г., 24 жніўня – узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
1943 г., 28 кастрычніка – другі раз узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
1944 г., 2 сакавіка – узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені.
1944 г., 4 ліпеня – узнагароджаны трэцім ордэнам Чырвонага Сцяга.
1945 г., 6 лютага – узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага.
1945 г., 24 сакавіка – прысвоена званне Героя Савецкага Саюза і ордэн Леніна за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства.
Пасля вайны працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах.
1959 – падпалкоўнік.
Да 1978 г. працаваў начальнікам цэха на заводзе ў г. Растоў-на-Доне (Расія).