Уладзімір Іванавіч Філіпаў, генерал-лейтэнант. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны работнік культуры РСФСР (1968).
Скончыў: Аб'яднаную Беларускую ваенную школу імя ЦВК БССР (1932); Маскоўскія курсы ўдасканалення каманднага саставу мотамеханізаваных войскаў РККА імя Камінтэрна (1933); курсы ўдасканалення каманднага саставу Чырванасцяжнага ваеннага факультэта імя У.І. Леніна Дзяржаўнага цэнтральнага інстытута фізічнай культуры (1936); Ленінградскія бранятанкавыя курсы ўдасканалення каманднага саставу (1938); Акадэмічныя курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу пры Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў (1950).
1929, кстрычнік – у Чырвонай Арміі, дабраволец.
1932, май – прызначаны на пасаду камандзіра ўзвода 13-га стралковага палка 5-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. Пазней – на розных камандных пасадах у 5-й стралковай дывізіі, 18-й механізаванай (у 1938 г. перайменавана ў 25-ю легкатанкавую) брыгадзе Беларускай ваеннай акругі; 138-га асобнага танкавага батальёна Ленінградскай ваеннай акругі (з 1939), 135-га асобнага танкавага батальёна Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі (з 1940), 6-й танкавай дывізіі Закаўказскай ваеннай акругі (з 1940).
1939 – удзельнік вызваленчага паходу ў Заходнюю Беларусь.
1939-1940 гг. – удзельнік Савецка-фінляндскай вайны.
1941 – удзельнік Іранскага пахода.
1941, кастрычнік – ваяваў у Закаўказскай ваеннай акрузе, на Паўднёва-Заходнім, Закаўказскім франтах на пасадах камандзіра танкавага батальёна, намесніка камандзіра, камандзіра танкавай брыгады.
1944, люты – камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі 4-й Ударнай арміі (уваходзіла ў склад 1-га і 2-га Прыбалтыйскага, Ленінградскага франтоў).
24.06.1945 – удзельнік Парада Перамогі ў Маскве.
1946-1948 гг. – камандзір 34-га гвардзейскага цяжкага танка-самаходнага палка, 12-й механізаванай дывізіі.
1950-1952 гг. – камандзір 8-й механізаванай дывізіі, Прыморскай, Прыкарпацкай ваенных акруг.
1956-1959 гг. – начальнік Ваеннага інстытута фізічнай культуры і спорту імя У.І. Леніна.
1959 – намеснік камандуючага 38-й арміі па баявой падрыхтоўцы.
1960 – першы намеснік і член Ваеннага савета 2-й гвардзейскай танкавай арміі.
1962 – старшыня Спартыўнага камітэта Міністэрства абароны СССР.
1970 – у запасе.
Узнагароджаны: ордэнамі Чырвонага Сцяга (1942, 1942, 1950), ордэнамі Чырвонай Зоркі (1942, 1947), ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1943), ордэнам Аляксандра Неўскага (1944), ордэнам Леніна (1954), медалямі. Ганаровае званне "Заслужаны работнік культуры РСФСР" (1968).