Васіль Васільевіч Гутнік, поўны кавалер ордэна Славы (1944, 1945, 1963).

1933 – жыў у сяле Лапаеўск Алтайскага краю (Расія).

1938 – жыў у пасёлку Акцябрынка Кемераўскай вобласці (Расія), працаваў трактарыстам у саўгасе.

1941 – прызваны ў Чырвоную Армію.

1941, снежань – ваяваў на Ленінградскім, Заходнім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік абароны Сталінграда, Курскай бітвы, вызвалення Украіны і Польшчы.

1944, жнівень – наводчык гарматы сяржант В.В. Гутнік вызначыўся пры фарсіраванні Віслы на Сандамірскім плацдарме. У складзе перадавога атрада ў ліку першых фарсіраваў раку, даставіў боепрыпасы. Разам з разлікам мужна адбіваў варожую контратаку, замяніў параненага наводчыка, прыцэльным агнём разбіў кулямёт, які замінаў прасоўванню пяхоты.

Узнагароджаны ордэнам Славы III ступені.

1944, верасень – паўночней г. Сандамір у складзе разліку падбіў два варожых танкі, астатнія прымусіў да ўцёкаў. Калі яго гармата была разбіта агнём праціўніка, працягнуў адбіваць атакі з асабістай зброі.

Узнагароджаны ордэнам Славы II ступені.

1945, люты – камандзір разліку сяржант Гутнік у баі за расшырэнне плацдарма на левым баку р. Одэр разам з байцамі знішчылі два ручных кулямёты праціўніка, тым самым даўшы магчымасць надыходзячай пяхоце заняць чыгуначную станцыю. У баях за горад Брэслаў (Польшча) вывеў са строю тры станкавых кулямёты і да 26 салдат праціўніка.

Паўторна прадстаўлены да ўзнагароджання ордэнам Славы II ступені.

1946 г., сакавік – дэмабілізаваны, працаваў у саўгасе, на шахце "Чырвоны Кузбас".

1963 – за ўзорнае выкананне заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць сяржант запасу Гутнік В.В. узнагарожаны ордэнам Славы I ступені.

Узнагароджаны: ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1985), ордэнамі Славы I (1963), II (1944, 1945), III (1944) ступені; медалём "За адвагу" (1944) і іншымі медалямі