Рыгор Арцем'евіч Цыркуноў, вучоны ў галіне кіравання працэсамі перавозак на чыгуначным транспарце. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1997). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1941), Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1947).

Працаваў на Разана-Уральскай чыгунцы (у г. Саратаў), ва ўпраўленні Заходняй чыгункі (у гг. Масква, Смаленск), у Хабараўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту.

1956 – у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (г. Гомель).

1961-1962 гг. – дэкан эксплуатацыйнага факультэта.

Навуковыя працы па ўдасканаленні тэхналогіі работы і тэхнічнага аснашчэння перагрузачных станцый, перавозачнага працэсу хуткапсавальных грузаў; тэхналагічныя працэсы работы чыгуначных вузлоў. Распрацаваў нарматыўныя дакументы па тэхналагічных працэсах работы чыгуначных вузлоў многіх станцый Беларусі і СНД.

Узнагароджаны медалём "За абарону Сталінграда".