Іосіф (Ізраіль) Іосіфавіч, біёлаг, генетык, філосаф, публіцыст, дзяржаўны дзеяч, генерал (1936). Сапраўдны член Камуністычнай Акадэміі (1929), акадэмік Акадэміі навук Украінскай ССР (1934). Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў.

Скончыў гімназію ў Вільні (1909), медыцынскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1923), Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве (1927).

У час Першай сусветнай вайны прызваны ў армію.

1915 – член Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі.

1917, кастрычнік – бальшавік. Быў членам Бабруйскага Савета.

1918 – член Краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы.

1919 – сакратар Мінскага гарвыканкама, намеснік камісара па справах фінансаў БССР. Дэлегат Першага Усебеларускага з'езда Саветаў, член ЦВК Літоўска-Беларускай ССР.

1919-1921 гг. – удзельнік Грамадзянскай вайны.

1921 – у Маскве працаваў у рэдакцыях газет "Правда" і "Труд".

1923 – працаваў псіхіятрам.

1924 – супрацоўнік Інстытута філасофіі (секцыі прыродазнаўчых навук), лабараторыі генетыкі Біялагічнага інстытута.

1926 – працаваў у Маскоўскім заатэхнічным інстытуце.

1928-1932 гг. – узначальваў Маскоўскі біялагічны інстытут.

1929-1930 гг. – прафесар этналагічнага факультэта Камуністычнага ўніверсітэта імя Свярдлова.

1931 – быў у навуковай камандзіроўцы ў ЗША, дзе стажыраваўся ў лабараторыі генетыка Г.Д. Міллера.

1932 – Усеўкраінская асацыяцыя марксісцка-ленінскіх навукова-даследчых інстытутаў (у 1933-1934 гг. – віцэ-прэзідэнт).

1934 – загадчык аддзела Інстытута заалогіі і біялогіі Акадэміі навук Украінскай ССР, сакратар Прэзідыума Акадэміі навук.

Член рэдакцыйнай калегіі часопіса "Естествознание и марксизм" (1929-1930), заснавальнік і першы адказны рэдактар навуковага часопіса "Успехи современной биологии" (1932). Сумесна з М. Вавілавым быў арганізатарам VII Міжнароднага кангрэса па генетыцы ў Маскве (1937, не адбыўся).

У снежні 1936 г. (па іншым звесткам 27.05.1937) беспадстаўна арыштаваны, 10.03.1937 – расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна 25.05.1957.

Навуковыя працы прысвечаны генетыцы і філасофскім пытанням прыродазнаўства, у прыватнасці, праблемам штучнага мутагенеза, арганічнай мэтазгоднасці. Адзін з аўтараў тэорыі ступенчатага алеламарфізма (дзялімасці гена). Асвятляў пытанні метадалогіі навукі, праблемы эвалюцыі арганічнага свету. У 1929 г. ажыццявіў арыгінальную працу па вывучэнні тонкай структуры гена.

Аўтар прац: "Происхождение животных и человека" (1924, 1935), "Витализм, механический материализм и марксизм (1928), "Диалектический метод и эволюционная теория" (1927), "Хочу жить. Автобиографическая повесть" (1936).