Аляксандр Карпавіч Болбас, падпалкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1944).

Скончыў Мінскую савпартшколу, Камуністычны інстытут журналістыкі (1939), акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі бранетанкавых і механізаваных войскаў (1946).

1929 г. – працаваў у калгасе "Чырвоны маяк".

1930-1933 гг. – грузчык на станцыі Брожа Бабруйскага леспрамгаса.

1933-1935 гг. – у Чырвонай Арміі: курсант палкавой школы, механік-вадзіцель танка.

1935 г. – дэмабілізацыя, вучоба ў Мінскай савпартшколе, старшыня завадскога працоўнага камітэта Бабруйскага чарапічнага завода, інструктар Касцюковіцкага райкама камсамола.

1939 г. – у Чырвонай Арміі на арганізацыйна-партыйнай рабоце ў 43-й транспартнай брыгадзе Беларускай ваеннай акругі. Удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне.

З ліпеня 1941 г. на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Сцяпным, Варонежскім, 1-м Украінскім, 1-м, 2-м і 3-м Прыбалтыйскіх франтах. Удзельнічаў у абарончых баях на тэрыторыі Беларусі, у Маскоўскай, Сталінградскай, Курскай бітвах, вызваленні Данбаса, Кіева, Рыгі.

1943 г., верасень – намеснік камандзіра мотастралковага батальёна па палітычнай частцы (11-я мотастралковая брыгада 10-га танкавага корпуса 40-й арміі) капітан А.К. Болбас вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Кіева. Замяніў параненага камандзіра батальёна, арганізавана пераправіў падраздзяленне ў складзе дзевяці чалавек на правы бераг ракі і захапіў плацдарм. З 24 па 29 верасня 1943 г. байцы пад яго камандаваннем адбілі дзевяць контратак праціўніка, знішчылі каля 700 варожых салдат і афіцэраў. Падраздзяленне ўтрымала плацдарм, што забяспечыла паспяховую пераправу астатніх падраздзяленняў.

1944 г. – прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за ўмелае кіраўніцтва дзеяннямі, асабістую мужнасць і гераізм.

У пасляваенны час служыў у Савецкай Арміі: Кіеўскай Асобнай ваеннай акрузе (намеснік камандзіра батальёна Крыварожскага танкавага вучылішча, начальнік Дома афіцэраў, намеснік камандзіра Курсанцкага батальёна ў Кіеўскім танкасамаходным вучылішчы, зампаліт танкавага ўзвода, намеснік начальніка танкавага завода ў Харкаве); намеснікам камандзіра танкавага палка па палітчасці 12-й танкавай дывізіі ў Групе савецкіх войскаў у Германіі.

1958 г. – выйшаў у адстаўку.

1958-1973 гг. – начальнік дрэваапрацоўчага камбіната Акадэміі навук Украіны.

1973 г. – старшы інжынер у Інстытуце электрадынамікі. Займаўся грамадскай дзейнасцю: з'яўляўся старшынёй Савета ветэранаў Інстытута электрадынамікі.

Узнагароджаны: ордэнам Леніна (1944), ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, ордэнам Багдана Хмяльніцкага, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

У в. Сычкава Бабруйскага раёна на мемарыяльным комплексе "Курган Славы" ўстаноўлены памятны знак, на якім выбіта імя А.К. Болбаса.