Аляксандр Майсеевіч Розін, геолаг, арганізатар геалагічнай службы Беларусі. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940), прафесар (1938). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951, пасмяротна).
Скончыў Магілёўскую мужчынскую гімназію (1902), Фрайбергскую горную акадэмію ў Германіі (1908).
1909 г. – горны інжынер па разведцы і выкарыстанні радовішчаў красячых руд і вогнеўпорных глін каля г. Лоеў.
1927 г. – намеснік начальніка горнага аддзела Вышэйшага Савета Народнай гаспадаркі БССР.
1931 г. – намеснік начальніка Беларускага геолагаразведачнага трэста.
1933 г. – начальнік групы даследаванняў і кансультант па мінеральнай сыравіне ў БелНДІ прамысловасці.
1937 г. – намеснік начальніка, прафесар-кансультант, начальнік навукова-даследчага сектара Беларускага геалагічнага ўпраўлення.
1941-1942 гг. – знаходзіўся ў эвакуацыі ў Куйбышаўскай вобласці, дзе працаваў у геалагічным упраўленні.
Займаўся разведкай карысных выкапняў у Беларусі. Даследаваў тарфяныя масівы на Гомельшчыне, радовішчы кварцавых пяскоў, мелу і фасфарытаў. На аснове геолага-геафізічных дадзеных выказаў меркаванне пра магчымасць наяўнасці на паўднёвым усходзе Беларусі саляносных тоўшчаў. Гэтая здагадка было пацверджана бурэннем першай глыбокай свідравіны ў раёне Даманавічаў, якая на глыбіні 843 м выявіла каменную соль.
Аўтар артыкулаў, прысвечаных карысным выкапням БССР і перспектывам іх выкарыстання.
За ўдзел у адкрыцці радовішчаў калійных соляў на тэрыторыі Беларусі ў 1952 г. (пасмяротна) удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР за адкрыццё Старобінскага радовішча калійных соляў.