Рыгор Феліксавіч Далецкі, педагог. Доктар тэхнічных навук.
Вучыўся ў Магілёве, Вільні, экстэрнам здаў экзамены за поўны курс пры Рослаўскай гімназіі. Скончыў прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта (1912).
У час вучобы працаваў асістэнтам пры кафедры хіміі ў Маскоўскім вышэйшым жаночым інстытуце, выкладаў у палітэхнікуме, выконваў абавязкі асістэнта пры кафедры хіміі ва ўніверсітэце.
1918 г. – выкладчык хіміі і біялогіі на педагагічных курсах у Мсціславе.
1922 г. – выкладчык арганічнай хіміі ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце. Сумесна з прафесарам Б. Мажароўскім праводзіў геалагічнае абследаванне ваколіц Мсціслава.
1925 г. – працаваў у Ленінградзе выкладчыкам фізікі ў сярэдняй школе, тэхнічным і электрафізічным інстытутах.
1935 г. – працаваў у вышэйшых навучальных установах г. Саратава (Расія), быў зацверджаны ў званні дацэнта на кафедры неарганічнай хіміі ўніверсітэта.
У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў па абарончай тэматыцы.
З 1951 г. загадчык кафедры фізікі ў Плодаагароднінным інстытуце ў Мічурынску (Тамбоўская вобласць, Расія).
Аўтар 50 навуковых прац і трох вынаходніцтваў.