Георгій Сямёнавіч Зымалёў, горны інжынер, кіраўнік у горнаруднай прамысловасці Крыварожскага басейна і СССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Кандыдат тэхнічных навук (1965).

Скончыў Гомельскі рабфак, горны і планава-эканамічны факультэты Маскоўскага горнага інстытута (1940).

1931 г. – працоўная дзейнасць у калгасе. Пазней працаваў настаўнікам у в. Забалацце Слаўгарадскага раёна.

1934 г. – праходчык на будаўніцтве маскоўскага метро.

Пасля заканчэння інстытута быў накіраваны на Урал, затым у г. Крывы Рог Украінскай ССР, дзе працаваў начальнікам участка і тэхнічным кіраўніком шахты "Гігант" (1940-1941).

1941-1944 гг. – знаходзіўся ў эвакуацыі, працаваў начальнікам участка, галоўным інжынерам Бакальскага рудаўпраўлення Чэлябінскай вобласці РСФСР, начальнікам аднаго з Усходне-Казахстанскіх руднікоў Казахскай ССР.

1944-1947 гг. – начальнік Крыварожскай шахты "Гігант".

1947-1949 гг. – старшыня ЦК прафсаюза работнікаў жалезаруднай прамысловасці поўдня Украіны.

1949-1953 гг. – галоўны інжынер рудаўпраўлення імя М. Фрунзе.

1953-1957 гг. – начальнік рудаўпраўлення імя ХХ партз'езда.

1957-1966 гг. – кіраўнік трэста "Дзяржынскруда".

1967-1987 гг. – кіруючыя пасады ў Міністэрстве чорнай металургіі СССР. Аўтар шэрагу вынаходак і публікацый.

Вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Украінскай ССР 5-га склікання (1959-1963), дэлегатам XXII і XXIII з'ездаў КПСС.

1966 г. – прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы за выдатныя заслугі, дасягнутыя ў развіцці чорнай металургіі.

Узнагароджаны: залатым медалём "Серп і молат" Героя Сацыялістычнай Працы (1966), двума ордэнамі Леніна (1958, 1966), медалямі, знакам "Шахцёрская слава" трох ступеняў. Яго імя ўвекавечана на Стэле Герояў у г. Крывы Рог (Украіна).