Ісак Аронавіч Давідовіч, жывапісец і графік. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1930).
Удзельнік мастацкіх выставак з 1934 г.
Працаваў у станкавым і манументальным жывапісе, станкавай і кніжнай графіцы, маляваў ілюстрацыі і плакаты.
Асноўныя творы: "Курлоўскі расстрэл" (1939), "Вялікі пачын" (1960), "Першадрукар Фрацыск Скарына" (1968), "Салдаты рэвалюцыі" (1977), "Шаги истории" (1989).
Псіхалагізм і жыццёвасць вобразаў – адметныя рысы работ бытавога жанру Давідовіча: "Карагод" (1937), "Маці" (1954), "Наша будучае сяло" (1961).
Эпізоды Вялікай Айчыннай вайны адлюстраваны ў карцінах "Партызаны на прывале" (1948), "Паміж баямі" (1965) і інш.
Графічныя работы Давідовіча ўключаюць шматлікія франтавыя замалёўкі 1942-1945 гг., прысвечаныя партызанам і савецкім войнам, плакаты.
Сярод твораў манументальна-дэкаратыўнага жывапісу: размалёўка плафона "Дружба народаў" Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1955, з І. Ахрэмчыкам), пано "Беларускія народныя майстры" ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі (1956, з І. Ахрэмчыкам).
Сярод работ Давідовіча ў галіне кніжнай графікі ілюстрацыі да кніг "Апавяданні" З. Бядулі (1947), "Ехаў казачнік Бай" (1955) і "Казкі. Легенды" (1960), "Вецер з Волгі" А. Вялюгіна (1963), "Люді на балоце" І. Мележа (1967), "Грахі маленства" Б. Пруса (1981).