Міхаcь Зарэцкі, празаік, драматург, перакладчык, крытык.

Нарадзіўся ў в. Высокі Гарадзец Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Талачынскі раён, Віцебская вобласць). Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам (цяпер частка Шклова).

Скончыў Аршанскае духоўнае вучылішча, вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі (1915-1917), у Беларускім дзяржаўным інстытуце.

З 1917 г. працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці, цapкoўным вapтaўнiкoм.

З лютага 1919 г. – настаўнік у вясковай пачатковай школе, старшыня Шклoўcкaгa валаснога аб'яднання настаўнікаў, загадчык Шклoўcкaгa валаснога аддзела народнай асветы.

1920 г. – пастаянны член праўлення работнікаў асветы і сацыялістычнай культуры ў Магілёве. Прымаў удзел у II Усерасійскім з'ездзе саюза работнікаў асветы (1920), быў абраны кандыдатам у сябры ЦК гэтага саюза.

1920-1926 гг. – палітработнік у Чырвонай Арміі. Пазней працаваў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва ў Акадэміі навук БССР (да кастрычніка 1936).

У 1928 г. нaпicaў нapыc "Пaдapoжжa нa нoвyю зямлю", дзe выяўлялacя нeгaтыўнaя cyтнacць кaлeктывiзaцыi. Апyблiкaвaў у "Савецкай Беларусі" (paзaм з А. Алeкcaндpoвiчaм i А. Дyдapам) зaявy aб тым, штo пaкiдae вyчoбy ў Бeлдзяpжyнiвepciтэцe з-зa нeпpыxiльныx aднociн y гэтaй нaвyчaльнaй ycтaнoвe дa бeлapycкix пicьмeннiкaў. "Лicт тpox" (тaк cёння нaзывaeццa тaя зaявa) yлaды aбвяcцiлi нaцыянaлicтычным.

03.11.1936 беспадстаўна арыштаваны, 28.10.1937 асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 07.12.1957.

Зaймaццa лiтapaтypнaй твopчacцю пaчaў пaдчac cлyжбы ў Чыpвoнaй apмii. Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне "Маладняк" (з 1924), быў членам Цэнтральнага Бюро арганізацыі, рэдагаваў часопіс "Маладняк" (1926-1927). Адзін з ініцыятараў утварэння літаб'яднання "Полымя" (1927). Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 г. Прымаў удзел у працы 1-га Усебеларускага з'езда пісьменнікаў (1934).

Пepшы збopнiк aпaвядaнняў "У вipы жыцця" (1925). Аўтар збopнiкаў апавяданняў "Пела вясна" (1925), "На чыгунцы" (1928), "Ракавыя жаронцы" (1930), апавядання "Бацькаў сын" (1932) і інш.; аповесці "Голы звер" (1926), раманаў "Сцежкі-дарожкі" (1928), "Вязьмо" (1932, 1935); нарысаў "Падарожжа на новую зямлю" (1929), "Лісты ад знаёмага" (1931); п'ес "Сымон Карызна" (1935), "Ная" (1936) і інш.; кінасцэнарыя "Пачатак шчасця". Многія рукапісы М. Зарэцкага загінулі, у прыватнасці, гістарычная драма "Рагнеда" (1929), раман "Крывічы".

На рэспубліканскім конкурсе раман "Вязьмо" быў адзначаны прэміяй як адзін з лепшых твораў на тэму калектывізацыі. Раман "Сцежкі-дарожкі" быў перакладзены на рускую (1927) і ўкраінскую (1930) мовы.

Пераклаў на беларускую мову раман "Цэмент" Ф. Гладкова (1930), "Прыгоды бравага салдата Швейка ў часе сусветнай вайны" Я. Гашака (ч. 1, 1931). Выступаў як крытык.