Якаў Ісакавіч Вяпрынскі, артыст балета.

1932-1933 гг. – вучыўся ў Беларускай студыі оперы і балета.

1933-1941 гг., 1943-1961 гг. – артыст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

1941-1943 гг. – саліст балета Свярдлоўскага тэатра музычнай камедыі.

Адзін з вядучых характарных танцоўшчыкаў беларускай балетнай сцэны ў 1940-1950-х гг.

Пластычная выразнасць, акцёрскае майстэрства дазвалялі яму выконваць цэнтральныя ігравыя і мімічныя партыі ў балетах: Клод ("Эсмеральда" і "Дон Кіхот" Л. Мінкуса), Нуралі, Гірэй ("Бахчысарайскі фантан" Б. Астаф'ева), Вільджон ("Сцежкаю грому" К. Караева). У нацыянальных балетах выконваў ролі: Князь ("Князь-возера" В. Залатарова), Макар ("Салавей" М. Крошнера). Сярод іншых работ танцавальныя нумары ў операх: палавецкія танцы ("Князь Ігар" А. Барадзіна), іспанскі танец ("Кармэн" Ж. Бізэ), мазурка, іспанскі танец ("Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага).