Леанід Паўлавіч Ліпінскі, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1975), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1948).

1948-1949 гг. – намеснік дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР.

З 1952 г. – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР.

З 1966 г. – у Беларускім палітэхнічным інстытуце.

Даследаваў гісторыю сялянскага руху на Беларусі ў 1900-1917 гг., станаўленне і развіццё капіталізму ў беларускай вёсцы, пытанні сацыяльнага расслаення сялянства, сталыпінскую аграрную рэформу на Беларусі, развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінска ў пачатку XX ст. і інш.

Аўтар манаграфій "Крестьянское движение в Белоруссии в период между двумя революциями (июнь 1907 – февраль 1917 гг.)" (1964), "Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (вторая половина XIX века)" (1971), "Крестьянское движение в Белоруссии в 1914-1917 гг." (1975), "Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии" (1978), "Классовая борьба в белорусской деревне, 1907-1914 гг." (1981) і інш. Адзін з аўтараў "Гісторыі Мінска" (1967), "Нарысаў гісторыі прафсаюзаў Беларусі (1905-1969 гг.)" (1970).