Мікола Рыгоравіч Жыгоцкі, літаратуразнаўца, пісьменнік, журналіст. Член Саюза журналістаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум, аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959).

У час вайсковай службы супрацоўнічаў у рэдакцыях газет "Гвардзеец" і "Сын Родины". Пазней працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыях газет "Сталинская молодежь", "Чырвоная змена", "Звязда".

1957 г. – Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа: галоўны захавальнік фондаў, загадчык навукова-асветніцкага, экспазіцыйнага аддзелаў. Суаўтар першых навуковых канцэпцый літаратурных экспазіцый філіяла "Мікалаеўшчына" ва ўрочышчы Смольня і асноўнай экспазіцыі музея "Якуб Колас. Жыццё і творчасць. 1882-1956 гг.".

Аўтар манаграфічных і папулярных выданняў пра Якуба Коласа, коласаўскія мясціны, коласаўскіх герояў: "Сцежкамі паэта" (1990), "Сэрца пакідаю вам" (1993), "Побач з Коласам" (1996), "У цяжкі час вайны суровай" (1995), "Прыйшоў у жыццё дзеля нас" (2015), "Якуб Колас і легендарны дзед Талаш" (2012), "Наш дзед Талаш" (1997) і інш. Складальнік зборніка артыкулаў "Народны настаўнік Якуб Колас" (1966).

Аўтар дакументальных нарысаў-хронік "Жыццё для людзей" (2010), "Александр Лукашенко – Первый Президент Республики Беларусь" (2013), "Аляксандр Лукашэнка. Жыццё і дзейнасць:" (2015), суаўтар кнігі "Аляксандр Лукашэнка – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь" (1997).

Друкуецца на старонках беларускіх газет і часопісаў, у калектыўных зборніках з артыкуламі, нарысамі, апавяданнямі, фельетонамі, гумарэскамі.

Узнагароджаны медалём.