Аляксандр Ільіч Ахіезер – фізік-тэарэтык. Акадэмік Акадэміі навук Украінскай ССР (1964), Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1991), доктар фізіка-матэматычных навук (1940), прафесар (1941). Заслужаны дзеяч навукі Украінскай ССР (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украінскай ССР у галіне навукі і тэхнікі (1986), Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі (2002, пасмяротна).

Скончыў Кіеўскі палітэхнічны інстытут (1934).

1934-1988 гг. – у тэарэтычным аддзеле Харкаўскага фізіка-тэхнічнага інстытута (з 1938 – загадчык). У 1940 г. заснаваў кафедру тэарэтычнай ядзернай фізікі на фізіка-матэматычным факультэце.

1956-1959 гг. – намеснік дырэктара па навуцы.

У час Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны ў Алма-Ату (Казахстан).

1944-1952 гг. – працаваў у Маскве ў лабараторыі І.В. Курчатава над атамным праектам.

1936-1990 гг. – выкладаў у Харкаўскім універсітэце.

1951-1964 – выкладаў у Ваеннай інжынернай радыётэхнічнай акадэміі.

Работы прысвечаны розным раздзелам тэарэтычнай фізікі: ядзернай фізіцы, квантавай электрадынаміцы, тэорыі паскаральнікаў, фізіцы плазмы і інш. У 1938 г. заклаў асновы кінэтычнай тэорыі паглынання гуку ў цвёрдых целах (механізм паглынання Ахіезера). У 1948-1949 гг. сумесна з І.Я. Памеранчуком развіў тэорыю рэзанансных ядзерных рэакцый і тэорыю дыфракцыі пры рассеянні зараджаных часціц на ядрах (мадэль Ахіезера – Памеранчука).

Адзін і ў суаўтарстве апублікаваў звыш 400 навуковых артыкулаў, каля 50 манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Многія з іх перакладзены на замежныя мовы.

Узнагароджаны: ордэнам "Знак Пашаны" (1954), ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1981), ордэнам "За заслугі" ІІІ ступені (1996, Украіна), ордэнам "За заслугі" ІІ ступені (1999, Украіна), медалём "За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг." (1945). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украінскай ССР у галіне навукі і тэхнікі (1986), Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі (2002, пасмяротна); пяці імянных прэмій Акадэміі навук СССР і Украіны.