Ганна Аляксандраўна Юзеева-Шаблоўская – мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Член Беларускага саюза мастакоў (1985).

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1971).

Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 г.

Працавала ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (габелен, батык).

Сярод значных работ: серыя габеленаў для Палаца культуры прафтэхадукацыі г. Мінска; габелены "Белая Русь ты мая" (1975, з А. Салохінай), "Поры года" (1978), серыя "Беларусь сінявока" (1981), "Нарачанская цішыня" (1983), цыкл "Пра родную прыроду" (1986) і інш.

Пісала таксама акварэлі: "Чырвонае лета" (1975), "Раніца на Нарачы", "Беларускія пагоркі" (абодва 1977).

Выканала размалёўку "Эвалюцыя ўзнікнення жывёльнага і расліннага свету" (1977) на Станцыі юных натуралістаў у Мінску, аформіла (разам з С. Цярэнцьевай) галоўны ўваход на ВДНГ СССР і тэатральны павільён да Дэкады беларускай культуры ў Маскве (1967).