Сямён Пейсахавіч Школьнікаў – мастак-грымёр. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1966).

1923-1930 гг. – вучыўся ў мастака Ю. Пэна ў Віцебску.

З 1921 г. працаваў грымёрам у тэатрах г. Магілёва і г. Энгельс (Саратаўская вобласць, Расія).

1947-1971 гг. – працаваў у Дзяржаўным драматычным тэатры імя М. Горкага.

1960-1977 гг. – адначасова быў выкладчыкам Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Аўтар кніг "Искусство грима" (1962), "Причёски, головные уборы и украшения для сцены" (1975), "Основы сценического грима" (1976), "Грим" (1969).