Праскоўя Самуілаўна Жукава – вучоны ў галіне агратэхнікі агароднінных культур. Доктар сельскагаспадарчых навук (1972), прафесар (1988). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1992).

Скончыла Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1947).

1949-1954 гг. – малодшы навуковы супрацоўнік, аспірант Інстытута меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі; навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР.

1955 г. – старшы выкладчык кафедры раслінаводства Белацаркоўскага сельскагаспадарчага інстытута.

1956 г. – Беларускі навукова-даследчы інстытут агародніцтва: загадчык аддзела агратэхнікі агароднінных культур адкрытага і ахаванага грунту, старшы навуковы супрацоўнік (1962), загадчык лабараторыі гербецыдаў і стымулятараў росту (1976).

Навуковыя працы па даследаваннях узаемадзеяння паміж фізіялагічна актыўнымі рэчывамі, раслінамі і глебай, па барацьбе з пустазеллямі і выкарыстанні рэгулятараў росту раслін, па вывучэнні таксічнасці гербіцыдаў і харчовай каштоўнасці агароднінных прадуктаў, апрацаваных імі, ступені распаду гербіцыдаў у глебе і прадуктах у мэтах бяспекі іх выкарыстання. Суаўтар патэнта на вынаходніцтва "Регулятор роста растений".

Аўтар кніг: "Борьба с сорняками в посевах овощных культур" (1964), "Гербициды и стимуляторы роста в овощеводстве" (1976), "Регуляторы роста и гербициды на овощных культурах и картофеле" (1990), "Эффективность применения регуляторов роста в овощеводстве и картофелеводстве" (1990) і інш.