Мікалай Паўлавіч Кавалёў

Май 1941 г. – прызваны на тэрміновую службу ў Чырвоную Армію. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Служыў у войсках супрацьпаветранай абароны, абараняў неба Масквы ад паветраных налётаў авіяцыі праціўніка. Да студзеня 1945 г. – шафёр-электрамеханік, а затым старшына разліку 18-га радыёпалка паветранага назірання, апавяшчэння і сувязі.

1946 г. – звольнены ў запас.

1946-1955 гг. – працаваў на чыгунцы.

1955 г. – машыніст экскаватара на будаўніцтве Бабруйскага завода гумаватэхнічных вырабаў.

1960 г. – пасля навучання ў г. Сумы (Украіна) на машыніста каландра, працаваў на Бабруйскім заводзе гумаватэхнічных вырабаў. Быў прызначаны брыгадзірам.

Наватар вытворчасці, уносіў рацыяналізатарскія прапановы, вынаходзіў розныя тэхнічныя прыстасаванні, якія палягчалі працу і павышалі якасць прадукцыі.

1971 г. – прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні вытворчых заданняў пяцігадовага плана, укараненне перадавых метадаў працы і дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў у нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці.

Узнагароджаны: залатым медалём "Серп і молат" Героя Сацыялістычнай працы, ордэнамі Леніна (1966, 1971), Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі.

Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска (26.04.1985).