Аляксандр Іванавіч Церахаў скончыў Магілёўскае ГПТВ будаўнікоў № 36, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў у г. Цеміртаў (Казахстан) мулярам, слесарам, трубаўкладчыкам, шафёрам, маляром, мастаком-афарміцелем.
1981 г. – карэспандэнт Магілёўскай раённай газеты.
1994 г. – спецыяльны карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва "Магілёўскія ведамасці".
Працаваў галоўным спецыялістам Магілёўскага абласнога аддзялення Грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі", уваходзіў у савет абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, узначальваў літаратурнае аб'яднанне пры газеце "Магілёўскія ведамасці".
Яго апавяданні былі апублікаваны ў рэспубліканскім перыядычным друку. Аўтар літаратурных артыкулаў, зборніка апавяданняў "Святая памяць" (2007), вершаў.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Чыгрынава Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за зборнік "Святая памяць".