Міхаіл Васільевіч Лусто скончыў Магілёўскі аэраклуб (1940), Армавірскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў (1942), Ваенна-паветраную акадэмію (1954), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1961).

1940 г. – прызваны ў рады Чырвонай Арміі.

1942 г., ліпень 1943 г., сакавік – лётчык 16-га запаснога авіяцыйнага палка.

З сакавіка 1943 г. ваяваў на Сцяпным, Варонежскім, 2-м і 1-м Украінскім франтах. Удзельнік Курскай бітвы, баёў на Украіне, у Малдавіі, Польшчы, Румыніі, Германіі.

Лётчык, старшы лётчык, камандзір звяна, намеснік камандзіра і камандзір эскадрыллі авіяцыйнага знішчальнага палка. Здзейсніў каля 170 баявых вылетаў, удзельнічаў у 36 паветраных баях, збіў асабіста 18 і ў складзе групы адзін самалёт праціўніка.

24 чэрвеня 1945 г. – удзельнік Парада Перамогі ў Маскве на Краснай плошчы.

1945 г. – прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

1945-1949 гг. – працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах: камандзір авіяэскадрыллі знішчальнага авіяпалка (у Цэнтральнай групе войскаў; Аўстрыя).

1954-1959 гг. – афіцэр-аператар Упраўлення авіяцыі і супрацьпаветранай абароны Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба УС СССР.

1961 г. – старшы афіцэр, начальнік аддзела аператыўнага ўпраўлення Штаба Далёкай авіяцыі.

1974 г. – гвардыі палкоўнік у запасе.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1945), Чырвонага Сцяга (1944, 1945), Чырвонай Зоркі (1943, 1955), ордэнам Славы 3-й ступені (1944); медалямі, у тым ліку "За адвагу" (1943).