Бярнард Эмануілавіч Быхоўскі скончыў факультэт грамадскіх навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1923).

Працаваў прафесарам на кафедрах філасофіі ў вучэбных установах Мінска, у Сярэднеазіяцкім універсітэце ў Ташкенце (з 1929).

З пачатку 1930-х гг. жыў у Маскве, працаваў у Інстытуце філасофіі Акадэміі навук СССР. Чытаў курсы па гісторыі, філасофіі ў Маскоўскім інстытуце філасофіі, літаратуры і мастацтва, у Інстытуце чырвонай прафесуры. Выкладаў дыялектычны матэрыялізм, гісторыю філасофіі.

1944 г. – рэдактар па філасофіі "Большой советской энциклопедии".

1953-1973 гг. – прафесар філасофіі ў Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава.

Займаўся даследаваннем праблем дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму, гісторыі заходнееўрапейскай і сучаснай замежнай філасофіі.

Вядомы як аўтар аднаго з першых савецкіх падручнікаў па дыялектычным матэрыялізме – "Очерк философии диалектического материализма" (1930), шэрагу манаграфій і брашур: "Философия Декарта" (1940), "Метод и система Гегеля" (1941), "Философия неопрогматизма" (1959), "Людвиг Фейербах" (1967).

Лаўрэат Сталінскай прэміі (1944).