Уладзімір Іванавіч Кумачоў скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1965).

1965-1967 гг. – выкладчык у Кяхцінскім гідрамеліярацыйным тэхнікуме ў Забайкаллі.

З 1968 г. працаваў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. 1968-1971 гг. – старшы інжынер па электроннай мікраскапіі.

1975-1992 гг. – асістэнт, старшы выкладчык (з 1976), дацэнт, загадчык (1981-1982) кафедры гідратэхнічных збудаванняў.

1994 г. – прафесар кафедры добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў.

2005 г. – загадчык, прафесар (2009) кафедры сельскага будаўніцтва і добраўпарадкавання тэрыторый.

Сфера навуковых інтарэсаў: аўтаматычнае кіраванне тэхналагічнымі працэсамі ў гідратэхнічных сістэмах, канструяванне вымяральных гідрагеалагічных прыбораў, тэорыя грунтовых вод, канструяванне цегачоў, генератараў і рухавікоў, кавітацыйныя працэсы, прырода гравітацыі і магнітнага поля, прырода цыклонаў і смерчаў, адзіная тэорыя матэрыяльнага свету.

Упершыню ў навуцы пачаў даследаванні па аўтаматычным кіраванні грунтовымі водамі на меліяраваных землях (1971). Устанавіў тры віды грунтовай вады, механізм кавітацыйнай эрозіі матэрыялаў. Стварыў фільтрацыйны прыбор з новымі функцыянальнымі магчымасцямі. Распрацаваў тэорыю і сістэмы аўтаматычнага кантролю і кіравання глебавай вільгаццю, тэорыю кавітацыйнай эрозіі матэрыялаў і спосаб стварэння кавітацыі.

Аўтар звыш за 170 навуковых прац і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку сямі манаграфій, навучальных дапаможнікаў і рэкамендацый.