Аляксандр Антонавіч Гадуноў вучыўся ў Ленінградскім ўніверсітэце, скончыў Усесаюзны завочны юрыдычны інстытут (1950).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў на 1-м Украінскім фронце.

1945 г. – камандзір роты цяжкіх танкаў ІС-122, гвардыі старшы лейтэнант.
1950-1970 гг. – Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт: аспірант, прафесар, дэкан эканамічнага факультэта.
1970-1975 гг. – загадчык кафедры ўпраўлення вытворчасцю Ленінградскага інжынерна-эканамічнага інстытута імя П. Тальяці.
1976-1991 гг. – загадчык кафедры ўпраўлення ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі.
1991-1994 гг. – Акадэмія кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З'яўляецца заснавальнікам навукова-педагагічнай школы "кіраванне вытворчасцю" пры Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1974).

Аўтар больш за 50 навуковых прац па тэорыі і сацыяльна-эканамічых праблемах кіравання вытворчасцю, у тым ліку "Вопросы теории управления производством (1965), "Введение в теорию управления: cистема промышленного производства" (1967), "Роль науки управления социалистическим производством" (1986), "Теория и предмет управления производством" (1992).

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені (1944), Аляксандра Неўскага (1945), медалямі.