Ніна Іосіфаўна Ламановіч скончыла Гомельскае музычнае вучылішча, Беларускую кансерваторыю (1977).

Працуе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
1990 г. – адна з арганізатараў Дзіцячага музычнага тэатра-студыі пры Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

З 2003 г. выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі (дацэнт кафедры дырыжыравання).

Спектаклі, пастаўленыя з яе ўдзелам: "Новая зямля" Ю. Семянякі, "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана, "Майстар і Маргарыта" Я. Глебава, "Візіт дамы" С. Картэса, "Князь Ігар" А. Барадзіна, "Барыс Гадуноў" М. Мусаргскага, "Рыгалета", "Дон Карлас", "Трубадур" Д. Вердзі, вакальна-харэаграфічнае прадстаўленне "Карміна Бурана" на музыку К. Орфа, балет "Страсці" А. Мдывані.

Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі".

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі "Музычнае мастацтва" (1998); Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2017).