Якаў Львовіч Сімкін скончыў Мінскі педагагічны інстытут, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэтэт імя М. В. Ламаносава (1950).
У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў матарыстам і авіямеханікам 177-га і 16-га знішчальна-авіяцыйных палкоў 5-й паветранай арміі.
Працаваў літсупрацоўнікам газет "Зорька" (г. Мінск), "Московский комсомолец" (г. Масква). Адначасова ў Беларускім аддзяленні Усесаюзнага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў.
З 1981 г. – удзельнік мастацкіх выставак.
Аўтар работ: партрэты народнага артыста СССР М. Міхоэлса, мастака А. Д. Нікіча, А. М. Нэрнберга, піяніста Вана Кліберна; шматлікіх нацюрмортаў. Стварыў цыклы работ аб помніках архітэктуры Растова, Яраслаўля, Угліча.
Калекцыя твораў мастака падаравана Горацкаму раённаму гісторыка-этнаграфічнаму музею.
Узнагароджаны медалямі.