Мікалай Іванавіч Ткачоў скончыў Адэскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча імя М. Грэкава (1968).

З 1969 г. – удзельнік мастацкіх выставак.

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.

Асноўныя творы: "Да святла" (1969), "Маці" (1970), "Вясновая ралля" (1973), "Грэчка цвіце" (1978), "Закладнікі. Памяці сям'і М. Шмырова" (1985), "З дзяцінства" (1992), "Георгіеўскі сабор Юр'ева манастыра" (1992), "Віфліемская зорка" (1996), "Нябесныя званы" (2000), "Добры дзень, сонца" (2007 ), "Пакроў. Восеньскі нацюрморт" (2007).

Работы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі.