Віктар Фёдаравіч Леганькоў скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, сельскагаспадарчы тэхнікум.

1967-1975 гг. – карэспандэнт, загадчык аддзела земляробства газеты "Белорусская нива".

1975-1992 гг. – уласны карэспандэнт газеты "Сельская жизнь" (Масква) па Беларусі.

1992 г. – першы намеснік галоўнага рэдактара газеты "Белорусская нива".

Аўтар зборнікаў нарысаў і артыкулаў: "Земля отцов" (1976), "Ветераны" (1982), "Люди высокого долга" (1988), "Война, которой мы не знали" (2008), "На изломе эпох и веков" (2013); рамана "Время летних грез" (2005).

Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" (1973), медалямі, у т. л. медалём Францыска Скарыны (2001).

Лаўрэат прэмій Саюзаў журналістаў СССР і БССР, прэмій Федэрацыі прафсаюза Беларусі (1993, за цыкл публіцыстычных нарысаў "Неизвестная война"), пераможца міжнароднага журналісцкага конкурсу "Вопреки" імя Ларысы Юдзінай (г. Масква).