Ніна Іванаўна Дзенісенка скончыла Магілёўскае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча лёгкай прамысловасці.
1958-1961 гг. – рознарабочая будаўнічага трэсту № 12 г. Магілёва. Прымала ўдзел у будаўніцтве Магілёўскай лентаткацкай фабрыкі імя 50-годдзя БССР.
1961 г. – працавала на Магілёўскай лентаткацкай фабрыцы імя 50-годдзя БССР (з 1993 г. ААТ "Стужка"): ткачыхай, брыгадзірам. Наватар і рацыяналізатар вытворчасці, настаўнік рабочай моладзі.
Заняла першае месца на конкурсе сярод тэкстыльшчыкаў Беларускай, Латвійскай, Літоўскай, Эстонскай ССР, які праходзіў у Каўнасе (Літва).
1980-1985 гг. – абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
Стала першым поўным кавалерам ордэна Працоўнай Славы трох ступеняў (1975, 1981, 1986) сярод працоўных лёгкай прамысловасці. Узнагароджана медалямі.