Груданаў Уладзімір Якаўлевіч з адзнакай скончыў Маскоўскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытут народнай гаспадаркі імя Г.В. Пляханава (1968).
1977-2006 гг. – Магілёўскі тэхналагічны інстытут: старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык (з 1994) кафедры машын і апаратаў харчовых вытворчасцей.
2006 г. – Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт: загадчык кафедры тэхналогій і тэхнічнага забеспячэння працэсаў перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Пад кіраўніцтвам У.Я. Груданава створана навуковая школа па падрыхтоўцы навукова-педагагічных кадраў. Аўтар тэорыі новых радоў пераважных лікаў і класа вынаходніцтваў з выкарыстаннем залатой прапорцыі і лікаў Фібаначы.
Навуковыя даследванні па распрацоўцы і стварэнні тэхналагічнага абсталявання для прадпрыемстваў харчовай прамысловасці. Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку адзінаццаці падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
Ганаровы прафесар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Уключаны ў амерыканскую энцыклапедыю "1000 вучоных усяго свету" (1998) і Алею Славы г. Вашынгтона.
Узнагароджаны нагрудным знакам "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь".