Павел Іванавіч Пруднікаў скончыў Ленінградскі абласны педагагічны інстытут імя А.С. Бубнава (1937).

1930 г. – шахцёр, металург на Данбасе, на будаўніцтве Магілёўскай шаўковай фабрыкі.

1931-1932 гг. – супрацоўнік Беларускага радыёцэнтра, карэспандэнт газет "Беларуская вёска", "Савецкая Беларусь"; карэктар у друкарнях; рэпарцёр БелТА; супрацоўнік рэдакцыі клімавіцкай раённай газеты "Камунар".

1937 г. – паступіў у аспірантуру Інстытута славяназнаўства Акадэміі навук СССР.

11.08.1937 безпадстаўна арыштаваны і асуджаны. У зняволенні працаваў на будаўніцтве чыгунак, шыннага завода ў Омску, горна-металургічнага камбіната ў Нарыльску, грузчыкам у рачным порце Енісейска (Краснаярскі край).

1945 г. – пасля заканчэння тэрміну зняволення працаваў токарам вагоннага дэпо Нарыльскай чыгункі, загадчыкам бібліятэкі Нарыльскага горна-металургічнага тэхнікума.

1946 г. – настаўнік у сярэдніх школах Рослаўскага і Ершацкага раёнаў Смаленскай вобласці.

1952 г. – настаўнік рускай мовы, літаратуры і гісторыі Слабадской сярэдняй школы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

1956 г. – рэабілітаваны.

1968-1971 гг. – старшы рэдактар часопіса "Служба быту Беларусі".

У час вучобы ў школе быў юнкорам, селькорам газет "Піянер Беларусі", "Чырвоная вёска", "Комсомольская правда", "Крестьянская газета" і інш. Першы верш "На вакацыi" надрукаваў у 1930 г. у газеце "Пiянер Беларусi". У 1931 г. напісаў першую паэму "Пікет за пікетам". Першая кнiга вершаў "Песнi грузчыкаў" (у суаўтарстве) выйшла ў 1932 г. Друкаваўся пад псеўданімам Паўлюк Буравей.

1968 г. – выйшаў другі зборнік вершаў "Час майго нараджэння".

Аўтар зборнікаў "Прысады" (1979), "Мая магістраль" (1981), "Заасцёр'е" (1986), "Крыніцы" (1991), "За калючым дротам" (1993) і інш., зборніка вершаў для дзяцей "Заранка" (1987), дарожнага нарыса "Па знаёмых пякучых сцежках" (1992). Напісаў кнігу ўспамінаў "Далёкае, але не забытае" (1988) пра Я. Коласа, З. Бядулю, Ц. Гартнага, П. Глебку і інш. Аўтар нарысаў, публiцыстычных артыкулаў, рэцэнзій.

На вершы П. Пруднікава "Першамайская" і "У паходы" напісаў песні кампазітар Ю. Семяняка.
Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995) за кнігу "За калючым дротам" (1993).