Пётр Усцінавіч Рававы скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1955).

1955-2011 гг. – Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія: асістэнт на кафедры меліярацыі і лесаводства; старшы выкладчык (1963), дацэнт кафедры сельскагаспадарчых меліярацый (1969); загадчык кафедры (1969-1980), прафесар кафедры эксплуатацыі гідрамеліяратыўных сістэм (1985-1988); прафесар кафедры будаўніцтва і эксплуатыцыі гідрамеліяратыўных сістэм (1988-2011). Выконваў абавязкі намесніка дэкана (1966-1969, 1986-1990), працаваў дэканам (1972-1975) гідрамеліяратыўнага факультэта.

1973-1993 гг. – адказны рэдактар зборнікаў навуковых прац факультэта.

1991-2003 гг. – старшыня метадычнай камісіі факультэта.

Аўтар больш 120 навуковых і навукова-метадычных работ, у тым ліку дзесяці падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, манаграфій па спосабах рэгулявання і кантролю воднага рэжыму меліяраваных зямель, павелічэнні працаздольнасці дрэнажу на звязаных глебах. Упершыню зрабіў для Магілёўскай вобласці раздзяленне тэрыторыі на зоны па глебава-кліматычных умовах.

Узнагароджаны медалямі.