Алег Георгіевіч Слука скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1968).

1971 г. – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: загадчык падрыхтоўчага аддзялення (1977), выкладчык, дацэнт (1979), дэкан (1986-1995) факультэта журналістыкі; загадчык кафедры гісторыі журналістыкі (1988-1998).

1995 г. – у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

1997-2001 гг. – намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

2002-2004 гг. – рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.

2004 г. – прафесар кафедры гісторыі журналістыкі і менеджменту СМІ Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Даследуе пытанні гісторыі, тэорыі і практыкі сродкаў інфармацыі, распрацоўкі і фарміравання светапоглядных асноў нацыянальнай ідэі і сучаснай ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці як сістэмы ідэй арганізацыі грамадства і кіравання. Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій і вучэбных дапаможнікаў.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1980), лаўрэат прэміі Саюза журналістаў Беларусі "Залатое пяро" (1994). Выдатнік адукацыі.