Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў скончыў з адзнакай фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1973), аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1982). Доктар педагагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

1974-2003 гг. – працаваў у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А.А. Куляшова: асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры алгебры і геаметрыі, намеснік дэкана фізіка-матэматычнага факультэта, прарэктар па вучэбнай рабоце, першы прарэктар, рэктар (з 2001).

Навуковыя працы прысвечаны тэхналогіям непарыўнай матэматычнай адукацыі, тэставым методыкам навучання матэматыцы.

2003-2010 гг. – Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.
2010-2014 гг. – першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2014-2015 гг. – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2007-2018 гг. – Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

Узнагароджаны медалём "За трудовое отличие".