Віктар Фёдаравіч Пінчук скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1973).

Працаваў галоўным ветэрынарным урачом калгаса імя Мічурына Бабруйскага раёна (з 1973). Служыў у радах Узброеных Сіл. Пазней працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса "Слабадскі" Старадарожскага раёна Мінскай вобласці, калгаса "Гігант" Бабруйскага раёна (з 1975), намеснікам старшыні Магілёўскага раённага аграпрамысловага аб'яднання жывёлагадоўлі і перапрацоўкі прадукцыі.

1989-2014 гг. – дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Агракамбінат "Усход" Магілёўскага раёна.

2012-2016 гг. – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання, член Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
З 2016 г. узначальвае Магілёўскую раённую арганізацыю ветэранаў.

Дацэнт факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны". Аўтар 21 навуковай работы і сямі вынаходніцтваў.

Абіраўся дэпутам Магілёўскага абласнога і Магілёўскага раённага Саветаў дэпутатаў 23-26-га скліканняў.

Ганаровы грамадзянін горада Магілёва. Унесены ў Кнігу славы Магілёўшчыны (2010). Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама "Чалавек года" ў сферы вытворчасці па выніках працы за 2002 г. і 2012 г.

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, медалямі, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені.