Мікалай Ігнатавіч Янчанка скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1956).

1956-1961 гг. – настаўнік Брожскай сярэдняй школы Бабруйскага раёна.

1965-1966 гг. – настаўнік Дварэцкай сярэдняй школы Глускага раёна.

Працаваў у раённых газетах Рагачова, Жлобіна, Калінкавіч, Кармы (Гомельская вобласць); адказным сакратаром рагачоўскай раённай газеты "Камунар".

1958 г. – надрукаваны верш "Свяці, вясна, ярчэй" у бабруйскай раённай газеце "Камуніст".

Пісаў на рускай і беларускай мовах гумарэскі, лірычныя і сатырычныя байкі, частушкі, казкі, у т.л. для дзяцей. Аўтар зборнікаў вершаў і апавяданняў: "Разнатраўе" (1971), "Зраблю сонейка" (1978), "Залаты вулей" (1986), "Жменька жалудоў" (1989), "Жыцейка-жыта" (1990); кніжак апавяданняў для дзяцей: "З людзьмі добра" (1973), "Зраблю сонейка" (1978); кніжкі-маляванкі "Лета ў серванце" (1981) і інш.

Займаўся перакладамі на беларускую мову з рускай, украінскай і іншых моў. Некаторыя вершы М. Янчанкі пакладзены на музыку А. Бычковым і А. Мінчаковым.

Імем М.І. Янчанкі названы дэндрапарк у в. Навасёлкі Магілёўскага раёна, вуліца ў г. Рагачове.