Уладзіслаў Пятровіч Кавалёў скончыў Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В.У. Куйбышава, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983).

1967-1987 гг. – працаваў інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, потым у будаўнічых арганізацыях.

1975 г. – першая літаратурная публікацыя ў друку – апавяданне "В грозу" ў Магілёўскай раённай газеце "За камуністычную працу".

Аўтар кніг сатыры і гумару: "Стол находок" (2007), "Цветы для молодых" (2010); кнігі прозы "Заколдованный ток" (2009); аповесці "Найдик" (1998); зборнікаў вершаў: "Полюса" (2008), "И грусть, и радость…" (2011), "Инкин календарь" (2012), "Славянские мотивы" (2015) і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку і гучалі на розных рэспубліканскіх і абласных фестывалях і святах.

Курыраваў літаратурнае аб'яднанне "Волшебные звуки" пры бібліятэцы УА "Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання". Пад яго кіраўніцтвам выдадзены калектыўныя зборнікі: "Спасибо Вам за День Победы!" (2010), "Мы книгу жизни пишем сами..." (2012), "Победное "Ура!" (2015), "В лучезарной дали" (2016), "С юбилеем, Могилёв!" (2017), "Притяжение родной земли" (2020).

Лаўрэат прэміі УУС Магілёўскага аблвыканкама (2005), Міжнароднага фестывалю літаратуры і культуры "Славянскія традыцыі – 2012". Фіналіст фестываляў "Славянскія традыцыі – 2015", "Славянскія традыцыі – 2016", "Славянскія традыцыі – 2017".