Ганна Іосіфаўна Сапрыка скончыла Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1930), Мінскі педагагічны інстытут (1933).
Працавала настаўніцай на Віцебшчыне.
1933-1962 гг. працавала карэктарам, стыльрэдактарам, літаратурным рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве.
1928 г. – пачатак літаратурнай дзейнасці з вершаў (друкаваліся ў "Маладым аратым" і "Аршанскім маладняку"). Была членам студыі "Маладняк" пры Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме.
Аўтар кнігі прозы "Калі ў сэрцы вясна" (1959). Пераклала на беларускую мову "Апавяданні кітайскіх пісьменнікаў" (1953), творы ўкраінскіх і рускіх пісьменнікаў.