Аляксандр Навумавіч Гранат нарадзіўся ў г. Адэса. Пазней сям’я пераехала ў Магілёў.
Скончыў Maгілёўскую мужчынскую гімназію, Рыжскае палітэхнічнае вучылішча (1886). У студэнцкія гады прымаў удзел у рэвалюцыйным руху.

Працаваў інжынерам-механікам у Маскве. З’яўляўся членам Маскоўскага прамысловага гандлёвага таварыства ўзаемнага крыдыту (1910).

Сумесна з братам Ігнатам (1863-1941) вёў выдавецкую дзейнасць. Асноўнае выданне братоў Гранат – шматтомны “Энцыклапедычны слоўнік Гранат”.

1892 г. – заснавана выдавецтва “Таварыства А. і І. Гранат і К°”. Набыты выдавецкія правы на “Настольный энциклопедический словарь” “Таварыства А. Гарбель і К°”. Працягнулі выданне слоўніка з чацвёртага тома. Браты Гранат значна павялічылі аб’ём тамоў, змяніўшы іх структуру і змест.

1891-1903 гг. – выйшлі першыя шэсць выданняў у 8-9 тамах.

1910-1948 гг. – “Энциклопедический словарь Гранат”, сёмае выданне ў 58 т. Слоўнік выходзіў пад рэдакцыяй Ю.С. Гамбарава, М.М. Кавалеўскага, К.А. Ціміразева і пры актыўным удзеле І.І. Мечнікава, В.М. Фігнер і інш. Сёмы выпуск “Энциклопедического словаря Граната” лічыцца першым рускім адукацыйным слоўнікам.

1917 г. – выдавецтва ператворана ў “Рускі бібліяграфічны інстытут братоў А. і І. Гранат і Ко”.

1939 г. – аб’яднаны з Дзяржаўным інстытутам “Савецкая Энцыклапедыя”.