Ерусалімскі Аркадзь Самсонавіч скончыў Самарскі ўніверсітэт (1923).
1925-1941 гг. – навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай гаспадаркі і сусветнай палітыкі, адначасова прафесар Інстытута чырвонай прафесуры (1930-1932), Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры (1932-1939), Вышэйшай дыпламатычнай школы (1939-1941).
1941-1944 гг. – начальнік замежнага аддзела газеты “Красная звезда”.
1945 г. – адзіны гісторык, які быў відавочцам падпісання Акту аб капітуляцыі Германіі.
1944-1956 гг. – выкладчык, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
1945-1965 гг. – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР, кіраўнік групы па вывучэнні гісторыі Германіі.
Аўтар звыш 160 прац па германскай гісторыі, гісторыі міжнародных адносін.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950) і прэміі імя М.В. Ламаносава АН СССР (1949) за навуковую працу “Внешняя политика и дипломатия германского империализма в конце XIX в.”.