Валерый Піліпавіч Гаранькоў скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964), 1-ы Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут імя І.М. Сечанава (аспірантура, 1971).

1964-1973 гг. – працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.

1973-1992 гг. – у Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў.

1992-1995 гг., 1997-1998 гг. – генеральны дырэктар Беларускага рэспубліканскага вытворчага аб'яднання "Фармацыя".

1995-1999 гг. – дырэктар ЗАТ "Белфармінторг".

1999-2002 гг. – генеральны дырэктар прыватнага фармацэўтычнага прадпрыемства НП ЗАТ "Малкут".

2002 г. – прафесар, загадчык кафедры БДУ.

Аўтар больш за 340 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў.

Узнагароджаны значком "Отличник здравоохранения".