Васіль Пракопавіч Жураўлёў скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1954).

1957 г. – працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР: навуковым супрацоўнікам, галоўным навуковым супрацоўнікам (з 1989).

Даследчык гісторыі беларускай літаратуры, тэарэтычных праблем беларускага літаратуразнаўства, паэтыкі мастацкага твора, творчасці Якуба Коласа.

Аўтар больш як 200 навуковых прац, у тым ліку дванаццаці манаграфій (аўтарскіх і калектыўных). Навуковыя працы: "Структура твора: рух сюжэтна-кампазіцыйных форм" (1978), "Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана" (1990), "У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст." (2000), "Актуальнасць традыцый: Якуб Колас у пісьменніцкім асяродку" (2002), "Класіка і літаратурная сучаснасць. Духоўны патэнцыял чалавека" (2011), "Непадкупны суд памяці: творчасць Анатоля Кудраўца" і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры (2002) за кнігу "У пошуку духоўных ідэалаў" (2000).