Уладзімір Савельевіч Гарнастаеў у дзеючай арміі з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны.

1944 г. – працаваў на партыйнай і савецкай рабоце ў Мсціслаўскім раёне.

1954 г. – старшыня калгаса "Чырвоны Кастрычнік". Калгас стаў вядучай гаспадаркай па вытворчасці льну, мяса і малака ў рэспубліцы. У 1966 г. калгас быў удзельнікам Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР.

1966 г. – прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак ільну.

1981 г. – старшыня ўзбуйненага калгаса "XXVI з'езд КПСС".

Узнагароджаны залатым медалём "Серп і молат" Героя Сацыялістычнай Працы, двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Пашаны", медалямі.