Мікалай Іванавіч Сувораў скончыў курсы па падрыхтоўцы вадзіцеляў аўтамабіляў (1938).
Працаваў грузчыкам на лесаўчастку, слесарам, шафёрам.

1940 г. – прызваны ў Чырвоную Армію, служыў у зенітнай артылерыі ў г. Ленінградзе.

У Вялікую Айчынную вайну ваяваў на Волхаўскім фронце, удзельнічаў у бітве на Курскай дузе, пракладваў "Дарогу жыцця" па ільду Ладажскага возера, вызваляў Украіну, Польшчу. Закончыў вайну ў Берліне.

У пасляваенны час працаваў шафёрам (1946-1975); механікам лесапункта в. Гронаў (1975-1977). Штодня выконваў план перавозак на 140-145 %. Быў ініцыятарам сацыялістычнага спаборніцтва лесанарыхтоўшчыкаў Чэрыкаўскага раёна.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1971 г. за самаадданую працу і перавыкананне планавых заданняў па перавозцы будаўнічай драўніны.

Узнагароджаны: залатым медалём "Серп і молат" Героя Сацыялістычнай Працы, двума ордэнамі Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі, у тым ліку "За адвагу".

За добрасумленную працу яму прысвоены званні: "Ганаровы майстар лесанарыхтовак і лесасплаву", "Выдатнік сацыялістычнага спаборніцтва БССР", "Ударнік камуністычнай працы" (1963), "Заслужаны шафёр БССР" (1971) і інш.