Валянцін Рыгоравіч Прыешкін скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976).

Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 г.

Працуе ў галіне мастацкай керамікі. Аўтар дэкаратыўных кампазіцый "Жнівень" (1979), "Кветкі" (1980), "Лісты з блакнота" (1981), "Горад на пяску" (1983).

Выканаў дэкаратыўнае пано для інтэр'ера рэстарана "Планета" ў Мінску, скульптуру і кафлю для інтэр'ера аптэкі № 137 у Барысаве (1979), дэкаратыўныя скульптуры для залы камернай музыкі (1983) і дэкаратыўную пластыку ў кафэ "Батлейка" ў Мінску (1986), рэстарана "Мінск" у г. Патсдам (Германія, 1977).