Мікалай Іванавіч Івуценка працаваў брыгадзірам у мясцовым калгасе.

1940 г. – прызваны ў рады Чырвонай Арміі, служыў у артылерыі.

1941 г. – ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Варонежскім, 2-м і 1-м Украінскім франтах.

26.01.1944 – камандзір гарматы гвардыі старшына М.І. Івуценка знішчыў гармату, тры кулямёты і да 20 салдат і афіцэраў праціўніка.

13.02.1944 – узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені.

15.04.1945 – у баях за Одэрскі плацдарм каля вёскі Шчэглін разлік пад камандаваннем М.І. Івуценкі агнём гарматы нанёс ворагу значныя страты ў жывой сіле, падавіў пяць агнявых кропак ворага.

27.04.1945 – узнагароджаны ордэнам Славы ІІ ступені.

27.04.1945 – у час прарыву абароны праціўніка агнём гарматы знішчыў чатыры кулямёты, процітанкавую гармату і звыш 30 гітлераўцаў. Загінуў у баі.

15.05.1946 – узнагароджаны Ордэнам Славы І ступені.

Узнагароджаны ордэнамі Славы I (1946), II (1945) і III (1944) ступені, медалём "За адвагу.
Імем героя названа вуліца у г. Чавусы.